Гэтай ноччу ў Магілёве 28‑гадовы мужчына, кіруючы без вадзіцельскага пасведчання аўтамабілем «Аўдзі» (пазбаўлены ў 2007 годзе), выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту.

У выніку два пасажыры «Аўдзі» памерлі на месцы здарэння, а вадзіцель і 22‑гадовая пасажырка змешчаны ў бальніцу.

Загінулым было 25 і 27 гадоў.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, за тры месяцы 2009 года па віне вадзіцеляў, якія не мелі права на кіраванне транспартным сродкам, было ўчынена 76 ДТЗ (29 з іх — у стане алкагольнага ап’янення), у якіх 13 чалавек загінулі, 93 — паранены.

За мінулыя суткі адбылося дзевяць дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх два чалавекі загінулі, 12 — атрыманні раненні. Акрамя таго, адзін чалавек памёр у бальніцы ад траўм, атрыманых у ДТЗ, якое адбылося раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?