17-19 красавіка ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў, пройдзе «Фэст эскскурсаводаў».
Фармат дадзенага мерапрыемства прадугледжвае каля 30 пешых экскурсій, як абзорных, так і тэматычных, што пройдуць галоўным чынам у Мінску, а таксама у Полацку, Брэсце і іншых гарадах краіны.
Сёння ў Беларусі актыўна рэстаўруюцца шматлікія гістарычныя аб’екты. Асобныя прыклады вартыя усебаковага ўхвалення, іншыя ж выклікаюць абурэнне спецыялістаў. Так ці іначай, але пытанне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей сёння як ніколі актуальнае для нашага грамадства. «Захаванню і адраджэнню помнікаў перш за ўсё спрыяюць любоў, веды і клопат тых, хто жыве побач», - лічыць старшыня МГА “Гісторыка” Зміцер Рагачоў.
Экскурсіі будуць праводзіць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна. Яны атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі і турыстамі, але і непасрэдна з усімі неабыякавымі да гісторыі свайго дома, вуліцы, горада.
Адмыслова для тых, хто 19 красавіка будзе адзначаць светлае Хрыстова Ўваскрасенне, у гэты дзень адбудзецца экскурсія «Мінск Хрысціянскі».
Урачыстым заканчэннем мерапрыемства стане святочны канцэрт, які адбудзецца 19 красавіка 19-00 у Мінскі Палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) Удзел у ім возьмуць гурт “Рэха”, барды Інэса Леаданская і Аляксей Галіч, чые выступы аздобіць мультымедыя прэзэнтацыя з выявамі маляўнічых мясцінаў Беларусі. Таксама прагучыць велікодны падарунак ад Мінскай школы званароў. Чакаюцца выступы з вядомых краязнаўцаў і краязнаўчая міні-віктарына.
Такім чынам, Фэст экскурсаводаў» працягне сусветную традыцыю святкавання Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў.
Удзельнікі Аргакамітэта па святкаванню Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў:
Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС),
ГА «Беларускі фонд культуры»,
МГА «Гісторыка»,
ГКТ «Этна» БДУ культуры і мастацтваў,
ГА «Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў‑перакладчыкаў»
Кантакты з Аргкамітэтам:
Зміцер Рагачоў, (8‑029) 755 03 70
(каардынатар па працы з рэгіёнамі),
Павел Каралёў, (8‑029) 776 24 35
(каардынатар па г. Мінск),
Цімох Акудовіч, (8‑029) 557 11 24
(агульная каардынацыя і канцэрт).





