Фота з сайту iihf.com
23:22
Чэхі закінулі дзве шайбы ў другім перыядзе (вызначыліся Пётр Чаянек, прычым беларусы былі ў большасці, і Патрык Эліаш) і адну ў трэцім перыядзе (Чаянек).
Турнірнае становішча: Канада — 12 (4 гульні), Фінляндыя — 9 (4), Чэхія — 9 (5), Беларусь — 6 (5), Славакія — 2 (4), Нарвегія — 1 (4).
Такім чынам зборная Беларусі з шасцю баламі заняла 4-е і ў чвэрцьфінале згуляе са зборнай Расіі,
якая заняла датэрмінова ў сваёй групе «Е» першае месца, сёння да таго ж разграміла Латвію (6:1).
Матч Беларусь – Расія пройдзе ў сераду, 6 траўня. Пачатак у 17:15.
Дарэчы з Расіяй беларусы гулялі на чэмпіянаце свету 2000 у Санкт-Пецярбургу і тады выйгралі 1:0.
Чэхія заняла трэцяе месца і згуляе ў чвэрцьфінале з другой камандай групы «Е». Заўтра ў вочным паядынку Канада і Фінляндыя вызначаць, хто зойме ў нашай групе першае, а хто - 2-е месца.
***
Нагадаем, што ўчора падапечныя Глена Хэнлана выйгралі па булітах у зборнай Фінляндыі з лікам 2:1.
Гэта чацвертая запар перамога беларусаў на ЧС: Славакія (2:1, буліты), Венгрыя (3:1), Нарвегія (3:2, овертайм), Фінляндыя (2:1, буліты)
Дагэтуль беларусы толькі аднойчы выходзілі ў плэй-оф чэмпіянатаў свету: у 2006 г. на першынстве, што прайшло ў Латвіі.
Турнірнае становішча ў групе «Е»: Расія — 14 балаў (5 гульняў), ЗША, Швецыя — 7 (па 4 гульні), Латвія - 7 (5 гульняў), Швейцарыя — 4 (4), Францыя — 0.
Заўтра гуляюць: Швецыя – Францыя, ЗША – Швейцарыя.