Галандская паліцыя затрымала больш за 100 чалавек у Амстэрдаме за ўдзел у пратэстах у сувязі з жорсткімі абмежавальнымі мерамі, уведзенымі ўладамі краіны ў рамках барацьбы з эпідэміяй COVID-19, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле інфармацыі паліцыі, у акцыі, забароненай уладамі горада, прынялі ўдзел каля 1,5 тыс. чалавек. Для разгону дэманстрантаў ахоўнікам парадку прыйшлося выкарыстоўваць вадамёты і пусціць у ход дубінкі. Больш за 100 чалавек былі затрыманыя за адмову падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Пасля разгону дэманстрацыі на музейнай плошчы працягнуліся невялікія сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй і пачаліся падпалы скрыняў і смеццевых бакаў.

Праблемы назіраліся і ў Эйндховене, дзе паліцыі давялося выкарыстоўваць вадамёты і дубінкі, а таксама пусціць у ход слёзатачывы газ.

Бліжэй да вечара акцыі пратэсту, выкліканыя ўвядзеннем у краіне каменданцкай гадзіны, ахапілі і іншыя гарады. На вуліцы выйшлі жыхары населеных пунктаў Арнем, Апелдорн, Венлі, Гаага, Рурмонд, Стэйн, горад Цілбург, Хелмонд і Энсхедэ. У некаторых гарадах склалася даволі напружаная сітуацыя. Перапыненая праца грамадскага транспарту, дэманстранты распальваюць вогнішчы, закідваюць паліцыю камянямі і петардамі, зрываюць дарожныя знакі і расхістваюць слупы вулічнага асвятлення. Для разгону незаконных акцый пратэсту падцягваюцца падраздзяленні спецназа.

Асноўная незадаволенасць пратэстоўцаў выклікана ўрадавымі мерамі барацьбы з каранавірусам. З сярэдзіны снежня 2020 года ў краіне быў уведзены практычна татальны каранцін, у рамках якога зачыненыя ўсе крамы, якія не прадаюць прадукты і тавары першай неабходнасці, а таксама трэнажорныя залы і культурна-забаўляльныя ўстановы. З 23 студзеня ўступіла ў сілу каменданцкая гадзіна, што дзейнічае з 21:00 да 04:30.

За апошнія тыдні колькасць штодня выяўленых у краіне выпадкаў заражэння каранавірусам і смяротных зыходаў скарацілася, аднак улады палічылі неабходным увесці дадатковыя меры, каб прадухіліць распаўсюджванне больш заразных штамаў каранавіруса, выяўленых ужо больш чым у 60 краінах, у тым ліку ў Нідэрландах.

Першы выпадак інфікавання ў Нідэрландах быў выяўлены 27 лютага мінулага года. Паводле звестак Нацыянальнага інстытута аховы здароўя і навакольнага асяроддзя, да цяперашняга часу каранавірусам у краіне заразіліся больш за 944 тыс.чалавек. Звыш 13, 5 тыс. інфіцыраваных памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0