Расійскія рублі былі самым выгадным актывам на мінулым тыдні. Віртуальны пакет эканамічнай праграмы Белсату «Асабісты капітал», дзякуючы расійскай валюце, зарабіў паўмільёна рублёў.
У кожнай праграме эксперт рубрыкі «Шалёныя грошы» эканаміст Серж Наўродскі пераінвестоўвае віртуальныя грошы ў розныя валюты і ацэньвае, наколькі ўдалым было ўкладанне.
Спроба зарабіць на сьвіным грыпе скончылася стратай. Па прапанове музыкі Лявона Вольскага праграма заінвеставала ў акцыі швейцарскага фармацэўтычнага холдынгу Roсhe, вытворцы вакцынаў супраць грыпа. Але гэтыя каштоўныя паперы прынеслі страту — мінус 13 тысяч.
Тым не меньш ыгаднымі аказаліся рашэнні пакласці грошы на дэпазіт у беларускіх рублях, купіць польскія злотыя ды аблігацыі Беларусбанку.
Падрабязнасці на відэа: