Грамадства

Палітвязню Сугойдзю, якога пераехаў аўтазак каля Стэлы 9 жніўня, далі два гады калоніі

Суд Цэнтральнага раёна абвясціў прысуд па справе мінчука Ягора Сугойдзя, якога абвінавачвалі ва ўдзеле ў групавых масавых мерапрыемствах. Хлопца, які, паводле версіі следства, заскочыў на аўтазак падчас пратэстаў у раёне Стэлы, прысудзілі да двух гадоў калоніі, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

Нагадаем, падзеі, з-за якіх па крымінальнай справе судзілі 31-гадовага мінчука Ягора Сугойдзя, адбыліся ў першы дзень пратэстаў, пасля выбараў прэзідэнта краіны — 9 жніўня мінулага года. Паводле звестак пракурора, абвінавачваны, які быў у той момант п'яны, разам з групай людзей прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён выйшаў на праезную частку праспекта Машэрава, перашкаджаў праезду транспарту, а потым заскочыў на аўтазак.

Сугойдзь віну прызнаў часткова: на мітынгу быў, з тым, што скакаў на МАЗ, не згодны.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў пакараць Ягора Сугойдзя двума гадамі пазбаўлення волі, з адбываннем тэрміну ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама маладога чалавека патрабуецца лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Абаронца паведаміў, што віна Ягора цалкам не даказаная. Ён папрасіў суд, у тым выпадку, калі віна яго падабароннага будзе ўсё ж даказаная, не пазбаўляць яго свабоды — прызначыць умоўны тэрмін або адтэрмінаваць яго.

У выніку суд Цэнтральнага раёна прызнаў Ягора Сугойдзя вінаватым і згодна з санкцыямі ч. 1 арт. 324 КК Беларусі прызначыў яму два гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Таксама да яго будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад алкагалізму.

Каментары

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

«Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Арастовіч патлумачыў тыя свае словы13

У Беларусі з'явіліся яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Обычное утро» і «Ліцвіны»2

Лукашэнка хоча, каб кітайцы пабудавалі ў Мінску музей гісторыі Беларусі16

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры5

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі16

Момант, калі збілі ATACMS над пляжам Севастопаля, трапіў на ВІДЭА7

Пераможцам конкурсу на найлепшы здымак насякомых стала фатаграфія пчол-зязюль, што займаюцца рэлаксам ФОТАФАКТ2

Кітай спадзяецца, што Беларусь і Польшча вырашаць канфлікт без закрыцця мяжы12

ЗША афіцыйна ўнеслі Беларусь у спіс дзяржаў — спонсараў гандлю людзьмі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →