t.me/MAYDAYhr

t.me/MAYDAYhr

Вольга Клімкова атрымала 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Сяргей Скок — 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Максім Сяргеенка — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Яго пастанавілі ўзяць пад варту — да гэтага ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Скок і Клімкова знаходзіліся пад вартай з лістапада.

У канцы лістапада ў Магілёве было затрымана каля 8 чалавек па падазрэнні ў вывешванні «лялек» розных чыноўнікаў. Усе затрыманыя знаходзіліся ў тэлеграм-чаце «Адраджэнне».

Паводле МУС, магілёўцы «вырабілі шэсць роставых лялек з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб, размясцілі іх на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, сфатаграфавалі і распаўсюдзілі здымкі ў сеціве».

На лаве падсудных апынуліся Скок, Клімкова і Сяргеенка. Усіх траіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злоснага хуліганства (ч. 2 арт. 339 КК РБ) і абразе прэзідэнта (ч. 2 арт. 368 КК РБ).

Дзяржаўны абвінаваўца Арцём Налівайка патрабаваў кожнаму даць па 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, паколькі некаторыя сведкі па гэтай крымінальнай справе знаходзяцца пад крымінальным пераследам ужо па іншым эпізодзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0