Ірыну Паляніну выводзяць з залы суда, spring96.org

Ірыну Паляніну выводзяць з залы суда, spring96.org

Пракурор патрабаваў для Ірыны тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама суд абавязаў Ірыну Паляніну кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу: 2000 рублёў, дзяржпошліну 87 рублёў, прарацэсуальныя выдаткі — 63,80.

Яе прызналі вінаватай у тым, што у снежні мінулага года жанчына размясціла абразлівы каментар у сацсетках пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова.

Таксама па версіі следства, пастаўчанка знайшла ў доме сваёй маці патроны ад малакалібернай вінтоўкі і прынесла іх дахаты: там іх знайшлі ў швейнай машынцы пры аглядзе. Па інфармацыі валанцёраў, гэта быў менавіта агляд, а не вобшук. 

Ірына Паляніна на судзе сказала, што спачатку здзівілася, што за зачыненую каробку знайшлі міліцыянты, але калі ўбачыла патроны, узгадала, што яны засталіся ад бацькі. «Я не лічыла іх настолькі небяспечнымі», — сказала Ірына.

Лінгвістычная экспертыза паказала, што тэкст каментара абразлівы, а аб'ектам негатыўнай ацэнкі з'яўляецца Рыбакоў. 

Дзяржабвінаваўца адзначыў: тое, што патроны захоўваліся ў швейнай машынцы амаль паўгода, сведчыць пра тое, што яны былі схаваныя і змогуць спатрэбіцца.

У апошнім слове Ірына Паляніна выбачылася перад начальнікам РАУС і папрасіла звярнуць увагу, што яна ведала, хто на фотаздымку, і гэта было яе асабістае меркаванне, у якім яна зараз раскайваецца. Таксама яна адзначыла, што намераў выкарыстоўваць патроны ў яе не было.

 «У той момант я адна даглядала дваіх цяжка хворых інвалідаў, якія ледзь не здзекваліся з мяне. У хаце быў рамонт, і былі моманты, калі нават не памятала, як саму сябе зваць, — не тое што, дзе і якія патроны ляжаць у хаце. Гэта мяне не апраўдвае, я здзейсніла злачынства і раскайваюся. Прашу не пазбаўляць мяне волі, бо на маіх руках — мая маці. Баюся, што магу не аказацца побач і страціць яе», — сказала Ірына Паляніна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0