У студзені—маі 2009 года доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту склала 12%.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на спажывецкім рынку было рэалізавана алкагольнай прадукцыі і піва на 1 трлн. 856,5 млрд. рублёў.

Продаж гарэлкі павялічыўся на 2,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года (да 4 млн. 463,5 тыс. дал). Яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю (у абсалютным алкаголі) склала 48,7% (летась — 46,8%).

Піва за гэты перыяд прададзена 9 млн. 531,9 тыс. дал, што на 5,1% больш,
чым у студзені—маі 2008 гады. Яго доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 10,4% (за такі ж перыяд 2008 года — 9,8%).

Лікёра‑гарэлачных вырабаў рэалізавана 476 тыс. дал (на 13,9% больш), вінаградных він — 937,7 тыс. дал (на 6,5% менш), пладовых він — 6 млн. 190,5 тыс. дал (на 9,3% менш). Пладовыя віны занялі 30,4% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—маі 2008 года — 33,1%).

Каньяку і брэндзі прададзена 86,3 тыс. дал (на 15,2% менш), пеністых він і шампанскага — 399,8 тыс. дал (на 1,1% больш), слабаалкагольных напояў — 532,9 тыс. дал (на 4,3% больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?