1 ліпеня ў Любліне пройдзе святкаванне 440‑й гадавіны падпісання Люблінскай уніі.

Свята будуць адзначаць прэзідэнты Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Латвіі.

Беларусь прадставіць былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Аляксандр Лукашэнка не запрошаны.

Але прэзідэнта Беларусі прадставіць мастацкая інсталяцыя літоўскага перфомэра Рэдаса Дзіржыса, створаная адмыслова з гэтай нагоды.

Сапраўдны партрэт Лукашэнкі, з морквы, буракоў і радыскі, павінен зазелянець у ліпені на лужайцы ля люблінскага Дома культуры.

Пакуль што найхутчэй расце радыска. Арганізатары, аднак, баяцца, што пры цяперашнім надвор’і, партрэт не вырасце ў час. Агародніна з партрэта прэзідэнта Беларусі змогуць пачаставацца усе жадаючыя.

przekroj.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0