Надвор'е

МНС дало рэкамендацыі, як пазбегнуць наступстваў гарачыні

У Мінскім гарадскім упраўленні МНС далі рэкамендацыі, як пазбегнуць наступстваў гарачыні.

БелТА

«Гарачае надвор'е захаваецца ў нядзелю і панядзелак. У дзённыя гадзіны 20 і 21 чэрвеня паветра прагрэецца да 30-32 градусаў. Ратавальнікі рэкамендуюць як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшамі і парасонамі, — расказалі ў МНС. — Памятайце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана закрываць усе ўчасткі цела ад сонечных прамянёў: выкарыстоўвайце закрытае адзенне з натуральных тканін і сонцаахоўныя крэмы. Піце больш вадкасці, але не спіртнога. У гарачыню дзеянне алкаголю ўзмацняецца і арганізм становіцца больш успрымальным да высокай тэмпературы. Піце халодную ваду, зялены чай, квас».

Варта абмежаваць доўгія паездкі на аўтамабілі. Калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас гарачыні можа пагоршыцца самаадчуванне, рассеяцца ўвага і знізіцца рэакцыя. Не пакідайце адных дзяцей у салоне аўтамабіля нават на нядоўгі час. У гарачыню гэта можа прывесці да стану непрытомнасці дзіцяці.

Калі вы плануеце адпачынак каля вады, выбірайце спецыяльна дазволеныя месцы, у тым ліку тыя, дзе дзяжураць ратавальнікі АСВОД. Дно вадаёма павінна быць чыстым і неглыбокім, без карчаг, водарасцей і глею. Агледзьцеся, ці няма бітага шкла, вострых камянёў і іншых небяспечных прадметаў. Назірайце за дзецьмі, калі яны гуляюць на беразе, не выпускайце іх з-пад увагі.

Разводзіць вогнішчы і смажыць шашлыкі ў спецыяльных прыстасаваннях для гатавання ежы (мангал, грыль, тандыр) неабходна ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Іх спіс вызначаюць мясцовыя органы ўлады. Калі размова ідзе пра дачу ці прыватны дом, то перш за ўсё трэба пераканацца, што месца для ўстаноўкі мангала і вогнішча бяспечнае, выключае пападанне іскраў і полымя на гаручыя элементы будынкаў, збудаванняў. Таксама паклапаціцеся пра тое, каб паблізу не было сухіх галінак і ўсяго таго, што можа лёгка загарэцца. Ну і вядома, мангал або вогнішча нельга пакідаць без нагляду, у тым ліку на дзяцей. Пасля заканчэння гарэння астаткі матэрыялаў павінны быць цалкам патушаны. Што датычыцца гатавання шашлыкоў на балконе, гэта катэгарычна забаронена. Выключэнне складаюць толькі прыборы, якія па інструкцыі дапускаецца выкарыстоўваць у памяшканнях.

«Таксама звярніце ўвагу на тое, што ў некаторых раёнах краіны ўведзена забарона на наведванне лясоў. Вывучыце інфармацыю ў мабільным дадатку МНС Беларусі «Дапамога побач» або на карце неспрыяльных з'яў, калі плануеце наведваць лясы, і адмоўцеся ад паходу, калі ў вашым раёне ўведзена забарона. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў раздзеле «Будзь гатовы», — дадалі ў ведамстве.

Каментары

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха4

Палітзняволеная дырэктарка віленскай друкарні Алеся Буневіч выехала з Беларусі і ўз'ядналася з сям'ёй ФОТАФАКТ1

Асанж заключыў здзелку з уладамі ЗША і быў вызвалены1

Былы амерыканскі пасол распавёў, як Іслам Карымаў кінуў тапак у сваю дачку Гульнару5

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?10

Мінінфарм выпадкова апублікаваў маніторынг незалежных медыя. Вось што шукалі чыноўнікі7

У групе С два матчы не прынеслі галоў. Сербія — на вылет!

Сярод расійскіх вайскоўцаў, якіх сёння абмянялі, ёсць і беларус Герыловіч5

У Махачкале ізноў пачалася страляніна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →