1 ліпеня дыпламат быў прадстаўлены цяперашнім часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам на прыёме ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах у гонар Дня незалежнасці ЗША 4 ліпеня.

Скэнлен прыбыў у Беларусь 30 чэрвеня. Абавязкі кіраўніка амерыканскай дыпмісіі ён возьме на сябе пасля 7 ліпеня, калі Беларусь пакіне яго папярэднік Джонатан Мур.

Майкл Скэнлен — кар'ерны дыпламат, яму 48 гадоў, ён нарадзіўся ў Вашынгтоне, займаў пасады ў дыпмісіях ЗША ва Украіне, Казахстане, Кыргызстане, Расіі і на Балканах, валодае рускай мовай.

Да прызначэння ў Беларусь працаваў у Кіеве (Украіна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?