Паводле звестак, сабраных у Брытаніі, штам «Дэльта» ўдвая часцей прыводзіць да шпіталізацыі, чым штам «Альфа» («брытанскі»), які раней быў дамінуючым у Брытаніі і Еўропе.
Даследаванне праводзілася Агенцтвам грамадскага здароўя Англіі і Радай медыцынскіх даследаванняў у перыяд з сакавіка па май, калі ў Брытаніі адначасова прысутнічалі «Альфа» і «Дэльта» штамы. Цяпер апошні амаль цалкам выцесніў «брытанскі».
Даследчыкі прыйшлі да высновы, што рызыка шпіталізацыі ў выпадку заражэння Дэльта-штамам у 2,26 раза вышэйшая.
Большасць у выбарцы складалі невакцынаваныя пацыенты.
0
0
0
0
0
0