Эканоміка

Крыніцы: У Гуцэрыева вялікія праблемы — кітайцы замарозілі 580 мільёнаў даляраў на будаўніцтва Нежынскага камбіната

Як стала вядома «Нашай Ніве», пад пагрозай амбіцыйны праект будаўніцтва Нежынскага горна-узбагачальнага камбіната, які гуцэрыеўскі «Слаўкалій» узводзіць на крэдытныя сродкі Кітая пад гарантыю беларускага ўрада. Кітай у сувязі з санкцыямі замарозіў выдачу наступных траншаў крэдыту, будаўнічыя кампаніі з'язджаюць з пляцоўкі. 

Міхаіл Гуцэрыеў, Фота РБК

З канца чэрвеня прыпыненыя будаўнічыя работы — на праект выкарыстана ўжо 820 мільёнаў даляраў, але яшчэ 580 завіслі на кітайскім баку.

«Слаўкалій» летам не атрымаў з іх чаканы транш у 103 мільёны даляраў з прычыны ўведзеных санкцый.

Кампанія Міхаіла Гуцэрыева разам з беларускімі дзяржаўнымі структурамі спрабуе пераканаць кітайцаў вырашыць праблему. 

Склаўся цэлы санкцыйны пасьянс: пад забарону трапіў як сам Гуцэрыеў, так і Беларусбанк, які з'яўляецца крэдытным аператарам, праз якога кітайскія грошы аказваюцца ў «Слаўкалія» — драбнейшыя прыватныя банкі проста не падыходзяць па патрабаваннях для «пераварвання» шматмільённых транзакцый. 

Крыніцы паведамляюць, што забудоўшчыкі з'язджаюць з пляцоўкі, «Слаўкалій» мае перад імі даўгі. 

«Нас сабралі на нараду і замест канкрэтыкі з аплатай работы прапанавалі браць крэдыты самастойна і дабудоўваць, маўляў, наш бос мільярдэр, для яго гэта «не грошы», ён усё верне, нават калі кітайцы не разлічацца», — сказаў нам адзін з забудоўшчыкаў. 

Па яго словах, абяцанням веры няма, удзельнікі нарады ўспрынялі гэта як сігнал да згортвання.

Нагадаем, распрацоўка Нежынскага радовішча — амбіцыйны праект Міхаіла Гуцэрыева, якому ў свой час Лукашэнка прапаноўваў удзельнічаць у прыватызацыі Беларуськалія, але ў выніку ўсё перагулялася і выйшла іначай — у 2011-м дзяржаўныя СМІ рапартавалі, што «расійскі мільярдэр укладзе ў эканоміку рэспублікі 1,5 мільярда даляраў для распрацоўкі Нежынскага радовішча калію пад Любанню». 

Па факце Гуцэрыеў узяў у кітайцаў крэдыт на 1,4 мільярды даляраў на будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната пад гарантыі беларускага ўрада. 

Сваіх грошай, па розных ацэнках, ён уклаў ад 250 да 600 мільёнаў даляраў. 

Чытайце таксама:

Міхаіл Гуцэрыеў перадаў 37% акцый «Руснафты» свайму брату. Усё праз брытанскія санкцыі 

Сын Гуцэрыева, які трапіў пад заходнія санкцыі, сышоў з кіраўніцтва нафтаперапрацоўчай кампаніі 

Каментары

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →