Вайна22

У небе над Херсонам збілі ўкраінскі штурмавік Су-25. Пілот загінуў

«Для якаснага выканання задання пілотам пастаянна даводзіцца ўваходзіць у зону дзеяння варожай СПА».

Украінскія вайскоўцы пацвердзілі гібель свайго пілота ў небе над Херсонам.

«Не вярнуўся з баявога задання малады ўкраінскі пілот — лётчык 299-й брыгады тактычнай авіяцыі Паветраных сіл, які біў акупанта на самых гарачых напрамках фронту. Пілоты тактычнай авіяцыі Паветраных Сіл працуюць на мяжы магчымасцяў, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя сродкі паражэння замежнай вытворчасці. Лётчыкі наносяць удары ва ўмовах актыўнага супрацьдзеяння ворага, для якаснага выканання задання ім пастаянна даводзіцца ўваходзіць у зону дзеяння варожай СПА, вытрымліваць высокія перагрузкі падчас небяспечных місій», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Ні імя, ні месца гібелі пілота не паведамляецца. Аднак у суботу, 14 снежня, расіяне заявілі, што збілі самалёт ЗСУ на поўнач ад Херсона.

Па меркаванні расійскіх Z-блогераў быў збіты штурмавік Су-25. Менавіта такія самалёты знаходзяцца на ўзбраенні 299-й брыгады тактычнай авіяцыі Паветраных сіл Украіны.

Каментары2

  • Единый маратон
    15.12.2024
    Украинский?
  • Слава Героям!
    15.12.2024
    Вечная памяць Герою!

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі11

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі11

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць