«Заробак залежыць ад таго, як вы ўмееце прадаваць свае навыкі»

Такім чынам, першая навіна. Ваша зарплата не залежыць ад вашых навыкаў, вопыту і адукацыі. Яна залежыць ад таго, як вы ўмееце прадаваць свае навыкі, вопыт і адукацыю. Ці не ўмееце.

Калі вы думаеце, што гэта адно і тое — не. Навык «праграмаваць на Сі» і навык «распавядаць пра тое, як вы вырашыце ўсе праблемы наймальніка пры дапамозе навыку праграмавання на Сі» — гэта два розныя навыкі. І яны ніяк не залежаць адзін ад другога.

Пры ўладкаванні ў FAANG, напрыклад, рэкамендуюць наймаць спецыяльных агентаў для перамоваў аб зарплаце. Яны прафесійна падымуць вам зарплату ў оферы на 50-100 тысяч штогод. Умеюць гэтыя агенты праграмаваць? Малаверагодна.

«Хочаце хутка расці па зарплаце — мяняйце працу часцей»

Выдатна, а ад чаго яшчэ залежыць зарплата? Ад таго, як часта вы змяняеце працу, зразумела. На бягучым месцы працы за 6 гадоў я атрымаў прыкладна +50%. Пры гэтым я атрымліваў оферы +100% увесь гэты час. Гэта вельмі старая праблема, і прычына — чалавечая сутнасць.

Для лінейнага менеджара няма сэнсу прамоўціць старога супрацоўніка, паколькі ён і так працуе. А вось для менеджара, што наймае, ёсць сэнс узяць кандыдата, нават калі ён дарагі, паколькі яму трэба закрыць вакансію. І нават калі гэта адзін і той жа чалавек, ён усё думае па-рознаму.

І кожны раз, калі я атрымліваю інфармацыю аб заробках у камандах, я заўсёды бачу адну карціну. Тыя, хто працуюць даўжэй, атрымліваюць менш грошай, чым тыя, хто прыйшлі цяпер.

Ці справядліва гэта? Не. Ці можаце асабіста вы нешта з гэтым зрабіць? У тэорыі. Але гэта не дакладна. Выснова нумар два: хочаце хутка расці па зарплаце — мяняйце працу часцей.

«Калі ведаеш англійскую, ты можаш таргавацца значна лепш»

Адкуль бяруцца лічбы, якія так дзівяць людзей не з ІТ? 400>600>1000? А гэта ўласцівасць таго, што рынак у айці не лакальны, а глабальны. І таго, што ўсе праграмісты добра ведаюць англійскую. Усе, каму прапануюць такія заробкі.

Ты не можаш прапанаваць чалавеку менш, чым ён атрымае дыстанцыйна на заходнюю кампанію. А ў заходняй кампаніі — дзікі недахоп кадраў і дзікая канкурэнцыя за супрацоўнікаў. Дыстанцыйка прапануе, напрыклад, $5 000 за дэвопса. Каб яго ўзяць у офіс — трэба прапанаваць яму $5 500.

Дарэчы, а вы ведаеце, колькі каштуе наогул сам працэс найму? Ну вось ён каштуе дахалеры. Па сутнасці, да моманту выхаду супрацоўніка кампанія ўжо ўклала ў яго 2-3 яго зарплаты. На зарплату хантараў, на перамовы, на аплату квіткоў, тэхнікі, і гэтак далей.

І з улікам бягучага стану рынку я бачыў зусім дзіўныя рэчы. Напрыклад, чалавек выходзіў у адпачынак адразу пасля найму. Ну, ён ужо запланаваў. І яму аплачвалі адпачынак.

Выснова трэцяя: калі ты ведаеш англійскую і можаш працаваць на заходні рынак, ты можаш таргавацца значна лепш.

«Чаму Жэня (м) і Жэня (ж) атрымліваюць розныя зарплаты? У СНД жанчын душаць»

У каментарах пыталіся, чаму Жэня (м) і Жэня (ж) атрымліваюць такія розныя зарплаты? Камбінацыя трох пунктаў. У СНД жанчын вельмі часта душаць: «не высоўвайся», «будзь як усе» і вось гэта вось.

І там, дзе Жэня (м) тры разы ўпарыў сябе як мегаспецыяліста, атрымаўшы +150% за 5 гадоў, Жэня (ж) працягвае сядзець на той працы, куды яна прыйшла пасля інстытута. І за тыя ж 5 гадоў яна ў лепшым выпадку зрабіла +50%. А вось розніца паміж імі — роўна 2 разы (так, я ведаю што не ў два і што працэнты лічацца не так, можаце напісаць, што я не ўмею ў матэматыку).

«Падрыхтуйце аргументы для шэфа, якія ён пакажа па ланцужку вышэй»

Што рабіць, калі мяняць працу не хочацца? Трэба весці перамовы аб зарплаце. Прасцей за ўсё гэта рабіць пасля таго, як вы атрымаеце кіруючы вопыт. Але дапусцім, што няма.

Вышэйстаячаму менеджару важна, як менавіта вы можаце закрываць задачы падраздзялення і наколькі ўплываеце на поспех гэтага падраздзялення. Апісвайце тое, як вы ўплываеце на паказчыкі бізнэсу і як яны палепшыліся дзякуючы вам, і вашы шанцы на павышэнне будуць лепшыя.

Не ведаеце, што менавіта вы робіце і навошта вы для бізнэсу? Спытаеце свайго шэфа. Ён павінен ведаць (калі не ведае — гэта вельмі сумна). Проста словамі праз рот: «Я хачу больш грошай, што я павінен рабіць, каб мець больш грошай? Як мая праца ўплывае на маю зарплату?»

«Куды мне расці, каб атрымліваць больш грошай? Як мая праца ўплывае на бізнэс кампаніі? Як я магу зрабіць сваю працу лепшай з пункту гледжання бізнэсу?» І гэтак далей. Зноў жа, калі ваш шэф не можа вам адказаць — гэта вельмі дрэнна. Магчыма, ён не вельмі ўмее кіраваць.

Высновы:

  • Софт скілы > хард скілы.
  • Мяняць працу больш выгадна, чым расці на бягучым месцы.
  • Веданне замежнай мовы і замежнага рынку адкрывае новыя развілкі заробкаў.
  • Не ведаеш, як расці? Спытай свайго шэфа.

«Спецыялісты па версе рынку таргуюцца за акцыі і пашпарт Вялікабрытаніі»

І так, гэты міні-трэдзік у першую чаргу пра сфармаваных спецыялістаў, з 3-5 гадамі вопыту хаця б. У пачатку кар'еры можа дзеяцца што хочаш, там можна і +200% за год зрабіць на тым жа месцы працы, проста закрыўшы стажыроўку.

А спецыялісты па версе рынку амаль не растуць, паколькі яны дасягаюць той «шкляной столі», калі ўжо складана таргавацца за зарплату. Яны таргуюцца за ўмовы, акцыі, месца ў радзе дырэктараў і пашпарт Вялікабрытаніі ўжо.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?