Getty Images

Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу ў сераду абавязаў Польшчу плаціць штодзённы штраф, сума якога — 1 мільён еўра. Гэта выклікана адмовай афіцыйнай Варшавы выконваць рашэнні суда ЕС па рэформе польскай судовай сістэмы. Суд патлумачыў штраф неабходнасцю пазбегнуць «сур'ёзнай і непапраўнай шкодай правапарадку ЕС, а таксама каштоўнасцям, на якіх заснаваны саюз», паведамляе Deutsche Welle.

Сярод іншага, гаворка ідзе аб неабходнасці спыніць дзейнасць дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда. Яе праца несумяшчальная з нормамі ЕС аб незалежнасці і бесстароннасці судовай улады, паказваецца ў рашэнні.

У пачатку месяца Канстытуцыйны суд (КС) Польшчы прызнаў прымат заканадаўства гэтай краіны над законамі Еўрасаюза. Асобныя палажэнні заканадаўства ЕC несумяшчальныя з Канстытуцыяй Польшчы, пастанавіў суд.

Рашэнне выклікала жорсткую крытыку Бруселя. Еўракамісія пачала рыхтаваць судовы пазоў да Варшавы. Польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў адказ абвінаваціў ЕС у шантажы. Кіраўнік урада яшчэ ў сакавіку заклікаў Канстытуцыйны суд вынесці рашэнне аб перавазе польскай канстытуцыі над еўрапейскім заканадаўствам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?