Свет

Суд ЕС распарадзіўся штрафаваць Польшчу на 1 млн еўра ў дзень

Штраф выкліканы адмовай Польшчы выконваць рашэнні вышэйшых судоў па рэформе сваёй судовай сістэмы. Люксембург звярнуў увагу Варшавы на каштоўнасці ЕC і заклікаў скасаваць дысцыплінарную палату Вярхоўнага суда.

Getty Images

Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу ў сераду абавязаў Польшчу плаціць штодзённы штраф, сума якога — 1 мільён еўра. Гэта выклікана адмовай афіцыйнай Варшавы выконваць рашэнні суда ЕС па рэформе польскай судовай сістэмы. Суд патлумачыў штраф неабходнасцю пазбегнуць «сур'ёзнай і непапраўнай шкодай правапарадку ЕС, а таксама каштоўнасцям, на якіх заснаваны саюз», паведамляе Deutsche Welle.

Сярод іншага, гаворка ідзе аб неабходнасці спыніць дзейнасць дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда. Яе праца несумяшчальная з нормамі ЕС аб незалежнасці і бесстароннасці судовай улады, паказваецца ў рашэнні.

У пачатку месяца Канстытуцыйны суд (КС) Польшчы прызнаў прымат заканадаўства гэтай краіны над законамі Еўрасаюза. Асобныя палажэнні заканадаўства ЕC несумяшчальныя з Канстытуцыяй Польшчы, пастанавіў суд.

Рашэнне выклікала жорсткую крытыку Бруселя. Еўракамісія пачала рыхтаваць судовы пазоў да Варшавы. Польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў адказ абвінаваціў ЕС у шантажы. Кіраўнік урада яшчэ ў сакавіку заклікаў Канстытуцыйны суд вынесці рашэнне аб перавазе польскай канстытуцыі над еўрапейскім заканадаўствам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць