Беларускі спявак, лідар гурта «Сябры» Анатоль Ярмоленка стаў удаўцом: памерла ягоная жонка Раіса.
Пра гэта паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках іх дачка Алеся.
Як адзначыла Алеся, яе маці памерла не ад каранавіруса і не ад анкалогіі. Развітанне з ёй адбудзецца ў сямейным коле.
«Тата будзе працягваць працаваць, гэта справа іх жыцця. Мая мама заўсёды была нашым тылам, аддаючы ўсю сябе нашай працы», — напісала яна.
Анатоль і Раіса Ярмоленкі пражылі разам больш за 50 гадоў. Яна працавала ў ансамблі касцюмерам, асвятляльнікам і тэхнікам.





