Фота Tengrinews.kz

Фота Tengrinews.kz

Статус першага прэзідэнта замацаваны ў адпаведным законе, прынятым у 2000 годзе. Неабходнасць узгаднення з ім дзяржаўнай палітыкі была замацаваная папраўкамі 2010 года.

Законапраект Аб унясенні змяненняў у заканадаўчыя акты, звязаныя са статусам першага прэзідэнта, быў ухвалены мажылісам (ніжняй палатай) 19 студзеня і паступіў на разгляд у сенат. Сярод паправак — у законе Аб Асамблеі народа Казахстана (кансультатыўным органе пры прэзідэнце) выключаецца пажыццёвае права елбасы ўзначальваць яе, у законе Аб Радзе бяспекі — пажыццёвае права ўзначальваць Раду бяспекі. Гэты законапраект сенат ухваліў, унёсшы яшчэ адну папраўку — аб адмене неабходнасці ўзгаднення з Назарбаевым асноўных напрамкаў палітыкі.

Законапраект для ўступлення ў сілу павінен падпісаць прэзідэнт Такаеў.

Палажэнне аб праве прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева пажыццёва ўзначальваць Раду бяспекі краіны было канчаткова замацавана ў 2018 годзе. Праз год, у 2019 годзе, ён пакінуў пасаду прэзідэнта, новым кіраўніком дзяржавы стаў былы дыпламат Касым-Жамарт Такаеў. Аднак Назарбаеў захаваў за сабой вялікі аб'ём паўнамоцтваў. Часткова адмаўляцца ад іх ён пачаў яшчэ да пачатку студзеньскіх беспарадкаў у Казахстане. У лістападзе 2021 года Назарбаеў пакінуў пасаду старшыні кіруючай партыі «Нур Атан», а ў красавіку таго ж года — пасаду старшыні Асамблеі народа Казахстана.

Чытайце таксама:

Мажыліс Казахстана прагаласаваў за пазбаўленне Назарбаева пажыццёвых пасад

«Я на пенсіі, у сталіцы. Нікуды не з'язджаў». Назарбаеў выступіў са зваротам

Дэелбасізацыя. У Казахстане знікаюць таблічкі з іменем Назарбаева, а дзясяткі тысяч людзей падпісваюць петыцыю за вяртанне Астаны

Меркаванне: Абвяшчай сябе пажыццёвым не абвяшчай…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0