Улада

Лукашэнка раскрытыкаваў экс-міністра Караева за выбачэнні перад пацярпелымі падчас пратэстаў 2020 года

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што прабачэнні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева перад выпадковымі людзьмі, што пацярпелі падчас пратэстаў пасля выбараў 2020 года, не былі з ім узгодненыя, і выбачацца не было патрэбы.

Пра гэта ён заявіў падчас інтэрв'ю з расійскім тэлевядучым Уладзімірам Салаўёвым, піша Zerkalo.io.

— [Караеў] пачаў прасіць прабачэння. Са мной не было ўзгоднена. Выбачацца не было за што. Так, ён выступіў: «Я гатовы ўзяць на сябе…», а не трэба нічога браць на сябе! Не трэба, калі ты не вінаваты! І не трэба патураць ім. Было б як у Казахстане.

— Вось якое стаўленне Лукашэнкі. (…). Лічыць прымяненне сілы, якое было, цалкам апраўданым — пракаментаваў Уладзімір Салаўёў.

13 жніўня 2020 года тагачасны міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў у эфіры тэлеканала АНТ выбачыўся за траўмы выпадковых людзей на вулічных акцыях пратэсту.

— Пры любой масавай сутычцы, пры спыненні групавых або масавых парушэнняў грамадскага парадку атрымліваецца так, што ўздзейнічаюць на тых, хто спецыяльна на гэта ішоў, і на тых, хто апынуўся побач, не сышоў своечасова, не здолеў адскочыць. Вось за гэтых людзей, тых, каму дасталася, я як камандзір хачу ўзяць на сябе адказнасць і папрасіць прабачэння чыста па-чалавечы перад гэтымі людзьмі, — заявіў тады Караеў.

Акрамя таго Караеў у тым інтэрв'ю паабяцаў як мага хутчэй адпусціць выпадкова затрыманых мірных людзей.

На сённяшні дзень невядома аб ніводнай крымінальнай справе, якая б была заведзена за гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў масавых пратэстаў 2020 года.

Каментары

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха4

Палітзняволеная дырэктарка віленскай друкарні Алеся Буневіч выехала з Беларусі і ўз'ядналася з сям'ёй ФОТАФАКТ1

Асанж заключыў здзелку з уладамі ЗША і быў вызвалены1

Былы амерыканскі пасол распавёў, як Іслам Карымаў кінуў тапак у сваю дачку Гульнару5

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?10

Мінінфарм выпадкова апублікаваў маніторынг незалежных медыя. Вось што шукалі чыноўнікі7

У групе С два матчы не прынеслі галоў. Сербія — на вылет!

Сярод расійскіх вайскоўцаў, якіх сёння абмянялі, ёсць і беларус Герыловіч5

У Махачкале ізноў пачалася страляніна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →