Свет

Нідэрландская авіякампанія KLM прыпыніла палёты ў Кіеў

Нідэрландская авіякампанія KLM спыніла палёты ў Кіеў, яе самалёты перастануць перасякаць ўкраінскую паветраную прастору. Пра гэта стала вядома ў суботу з паведамлення кампаніі. Адмена палётаў адбываецца на фоне абвастрэння сітуацыі на мяжы Украіны і Расіі.

Фота: dmrog / depositphotos.com

Найбліжэйшы палёт у Кіеў быў запланаваны на ноч нядзелі, 13 лютага. 

У авіякампаніі растлумачылі, што пастанова аб спыненні палётаў была прынятая пасля таго, як МЗС Нідэрландаў прысвоіў Украіне чырвоны ўзровень небяспекі паездак і рэкамендаваў грамадзянам каралеўства адмовіцца ад наведвання краіны. Перавозчык не паведаміў, калі плануе аднавіць палёты.

За апошнія суткі каля 30 краін выступілі з заклікамі да грамадзян пакінуць Украіну або ўстрымацца ад паездак туды. Сярод іх — ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Нарвегія, многія краіны Еўрасаюза, уключаючы Германію, Нідэрланды і Італію, Ізраіль, Паўднёвая Карэя, Канада, Марока, Іарданія, Кувейт.

Чытайце таксама:

Ці магчымае ўварванне Расіі ва Украіну? Якія перспектывы яе наступлення

Пагроза ўварвання Расіі ва Украіну павінна хваляваць кожнага. Гісторык Юваль Ной Харары — пра тое, што чалавецтва можа страціць

Замежнікі з'язджаюць, але Захад не губляе надзеі на дыпламатычнае вырашэнне ў апошні момант. Што вядома пра магчымы напад Расіі на Украіну?

Каментары

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі9

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Канцэнтрацыя УСУ на мяжы з Беларуссю — праблема не толькі Мінска, але і Масквы2

«Студэнтаў-платнікаў у дзяржаўных ВНУ стане больш». Чаму ў Беларусі закрылі адразу два прыватныя ўніверсітэты? 1

Літва пастрожвае правілы працаўладкавання іншаземцаў у краіне1

Чаму заходнія жанчыны адмаўляюцца ад мужчын26

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць1

З 1 ліпеня бальнічныя будуць афармляць па-новаму

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Пад Слуцкам учора ў адным вадаёме патанулі два браты

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі9

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі

Галоўнае
Усе навіны →