ЗША маюць намер у аўторак абвясціць новыя санкцыі супраць Расіі як адказ на прызнанне Масквой незалежнасці ДНР і ЛНР, піша Reuters са спасылкай на заяву прадстаўніка Белага дома.

«Мы плануем абвясціць новыя санкцыі супраць Расіі заўтра (аўторак 22 лютага), як адказ на сённяшнія (панядзелак) пастановы і дзеянні Масквы», — сказаў ён.

Прадстаўнік Белага дома дадаў, што Вашынгтон каардынуе заяву з саюзнікамі і партнёрамі.

Раней прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў указ аб уводзе санкцый у дачыненні да ДНР і ЛНР. Згодна з палажэннямі дакумента, амерыканскім грамадзянам забараняецца весці гандаль з ДНР і ЛНР, інвеставаць у іх эканоміку, а таксама экспартаваць туды тавары амерыканскай вытворчасці або ўвозіць у ЗША тавары з гэтых «рэспублік».

Дзяржсакратар Энтані Блінкен тлумачыў, што ўказ накіраваны на тое, каб не даць Расіі атрымаць выгаду ад прызнання «ДНР» і «ЛНР».

Чытайце таксама:

Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да ўкраінскай нацыі ў сувязі з прызнаннем Пуціным «ДНР» і «ЛНР»

Як рэагуе на рашэнне Пуціна па «ЛНР» і «ДНР» свет? 

Расія прызнала незалежнасць «ДНР» і «ЛНР». Што будзе далей? Вайна?

Пуцін заявіў пра прызнанне незалежнасці «ДНР» і «ЛНР»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0