Свет

Што сказаў канцлер Аўстрыі па выніках сустрэчы з Пуціным

Карл Нехамер заявіў, што перамовы былі «вельмі прамыя, адкрытыя і жорсткія». Кіраўнік Аўстрыі быў першым лідарам краін ЕС, які сустрэўся з Пуціным пасля пачатку вайны ва Украіне.

Нехамер дадаў, што візіт не быў сяброўскім, аднак ён адчуваў патрэбу сустрэцца з Пуціным, каб перадаць важнае паведамленне аб тым, што вайна ва Украіне павінна скончыцца, бо «абодва бакі ў ёй толькі прайграюць».

Сустрэча працягвалася каля гадзіны з паловай. Яна прайшла без журналістаў, прэс-канферэнцыі па выніках не было. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніякіх афіцыйных заяваў для прэсы з расійскага боку не чакаецца.

Каментуючы такі фармат сустрэчы, гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман адзначыў у сваім тэлеграм-канале: 

«Калі прэзідэнта Пуціна асабліва турбуе ўласнае здароўе, то канцлер Нехамер надае пільную ўвагу палітычнай гігіене. Аўстрыйская прэса падкрэслівае, што перад сустрэчай Пуціна і Нехамера не павінна быць пратакольнай здымкі (пацісканне рукі Пуціну — PR-катастрофа для любога еўрапейскага палітыка), а аўстрыйскі бок таксама адмовіўся ад сумеснай прэс-канферэнцыі, каб не даць Пуціну магчымасць агучыць расійскія наратывы.

Характэрна ў сувязі з гэтым, што Масква пагадзілася на такі вельмі зневажальны фармат сустрэчы, пры якім госць выразна паказвае гаспадару, што адчувае да яго гідлівасць».

Два дні таму Нехамер быў ва Украіне і сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім.

Каментары

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус6

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан паведаміў, што з Пекіна накіроўваецца ў Вашынгтон3

Беларуская бізнэс-лэдзі расказала пра сямейнае жыццё і развод з заснавальнікам Itransition8

У Брэсце зноў судзяць пенсіянерку Наталлю Малец за дапамогу палітвязням

ФСБ сцвярджае, што спыніла спробу перагону ва Украіну стратэгічнага бамбавіка ВКС Расіі4

Японцы патрабуюць адмяніць гульню пра чарнаскурага самурая7

Лукашэнка прапанаваў 74-гадоваму экс-віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку пайсці папрацаваць

«Везлі з мяшкамі на галаве, усё было як у блакбастары». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі з беларускай турмы1

Вы 100% не ведалі, што ў гэтых месцах Мінска можна смачна і танна паесці3

Орбан прыляцеў у Пекін і сустрэўся з Сі Цзіньпінам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус6

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

Галоўнае
Усе навіны →