Сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім бачна, як у размешчаны на прыродзе лагер заходзяць супрацоўнікі АМАП са зброяй і ў абмундзіраванні, выцягваюць людзей з намётаў і ўкладваюць тварам на зямлю, піша «Вясна».

ГУБАЗіК сцвярджае, што пад Пінскам нібыта «разагналі сходку неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў». 11 чалавек змясцілі ў ІЧУ.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары