Надпіс з'явіўся ў прыбіральні ГЦ «Кротберс» у горадзе Касімаў 28 студзеня. Ужо праз два дні паліцэйскія змаглі выйсці на падазраваную (якім чынам — застаецца толькі здагадвацца).
Ёй аказалася 44-гадовая мясцовая жыхарка Юлія Варакушына.
На жанчыну склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу аб дыскрэдытацыі УС РФ. Варакушынай пагражае штраф да 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 700 даляраў).





