У Столінскім раёне 59‑гадовы мясцовы жыхар загінуў у выніку наезду на яго гужавой павозкі.

Як паведамілі ў Давыд‑Гарадоцкім гарадскім аддзяленні міліцыі Столінскага РАУС, 18 лістапада ўвечары з Рубельскай участковай бальніцы паступіла паведамленне, што з пераломамі касцей грудной клеткі, тупой траўмай жывата, унутраным крывацёкам да іх быў дастаўлены жыхар вёскі Рубель. Паводле слоў пацярпелага, цялесныя пашкоджанні ён атрымаў пры наездзе на яго гужавой павозкі. Мужчына памёр.

Праверку па гэтым факце праводзіць Давыд‑Гарадоцкае аддзяленне міліцыі. Увечары 18 лістапада ў суседняй вёсцы быў выяўлены безгаспадарная гужавая павозка з канём. Высвятляецца асоба яе ўладальніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?