Верхаводнік сіцылійскай мафіі, якога вызвалілі з турмы пасля таго, як ён здолеў давесці, што спаралізаваны і мае анарэксію, быў затрыманы паліцыяй зноў. Што такое? Проста паліцыянты перастрэлі яго зусім без інваліднага вазка за абедам у мясцовай рэстарацыі, тымчасам як той намагаўся ўдаць, што здзіўлены і ўражаны не менш за іх.

Паліцыянты затрымалі 36-гадовага Кармэла дэ Стэфана ў сіцылійскам гарадку Катанья, калі той еў у рэстаране на беразе мора. Калі ж адзін з паліцыянтаў спытаў дэ Стэфана, чаму сіньёр не ў вазку, той выгукнуў: «Гэта цуд!». З следства выявілася, што ў рэстаран мафіянер прыехаў на ўласным аўто.

Яшчэ даўней дэ Стэфана быў абвінавачаны ў забойстве, сяброўстве ў бандыцкай групоўцы і гандлі наркотыкамі, а суд вырак яго на 30 гадоў зняволення. Аднак спрактыкаваны ў падлогах злачынец падрабіў прызнакі калецтва (нібыта выкліканага агульным паралюшом), а таксама сімптомы вострай формы анарэксіі. Дзякуючы тым доказам дэ Стэфана адпусцілі пад хатні арышт да жонкі ў працілеглым бок Італіі, у Балонью, але ў верасні крымінальнік уцёк, парушаючы гэтак умовы зняволення.

Дарэчы, на думку паліцыянтаў, каб зымітаваць апошнюю хваробу, анарэксію, дэ Стэфана «толькі дзякуючы сіле волі» пахудзеў на 38 кілаграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?