Адразу пасля Новага года будзе асвечана і прыме вернікаў часовая капліца рымска‑каталіцкага прыхода Божай Маці Ружанцовай на скрыжаванні Ігуменскага тракта і вуліцы Янкі Лучыны у Лошыцы.

Як паведаміў ксёндз Генадзь Кухарэвіч, будаўніцтва асноўнага будынка касцёла ў класічным стылі пачнецца ў наступным годзе на сродкі вернікаў.

Яшчэ адзін каталіцкі храмавы комплекс у гонар святога Яна Евангеліста будзе пабудаваны на працягу трох бліжэйшых гадоў у мікрараёне Масюкоўшчына‑3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?