У Цэнтральным раёне Мінска затрыманы псіхічна нездаровы мужчына, які ўчыняў крадзяжы з незачыненых кватэр, калі там знаходзіліся гаспадары.

Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, больш за дзесяць такіх крадзяжоў адбылося ў Цэнтральным раёне з верасня гэтага года. Злодзей проста тузаў за ручкі ўваходных дзвярэй — правяраў гаспадароў на пільнасць. Краў, што першае траплялася пад руку.

Устаноўлена, што затрыманы неаднойчы лячыўся ў розных псіхіятрычных бальніцах.

Згодна са статыстыкай, больш за палову кватэрных крадзяжоў у Мінску ўчыняецца з‑за бестурботнасці саміх гаспадароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?