Чэмпіянат Беларусі па кіданьні мабільных тэлефонаў пройдзе 9 верасьня ў Менску. Пазмагацца за перамогу змогуць усе ахвотныя. Галоўная ўмова — выкарыстаньне сваіх тэлефонаў.
Адкрыты чэмпіянат нашай краіны па кіданьні мабільнікаў пройдзе ўжо чацьверты раз. Летась у ім узяла ўдзел рэкордная колькасьць удзельнікаў – 104 чалавекі.
Ужо год айчынным рэкардсмэнам зьяўляецца Ілья Мішын, які закінуў свой сродак сувязі амаль на 79 мэтраў. Сусьветны рэкорд – 89 мэтраў. Менавіта на такую адлегласьць кінуў мабільнік фін Ласі Этэлятала.
0
0
0
0
0
0