Сустрэча ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была фармальнай перад чарговым 9 мая.

Ветэранам уручылі падарункі, кветкі. А супрацоўнікаў музея Павел Латушка ўзнагародзіў нагрудным знакам Міністэрства культуры. Міністр таксама паведаміў, што Аляксандру Лукашэнку перададзена рашэнне аб наданні музею статусу нацыянальнага.

Ветэранаў было няшмат. Яны гаварылі пра тое, што не дазволяць перапісаць гісторыю. Іх у сваім слове падтрымаў і сп. Латушка.

Сярод прысутных быў Анатоль Адоньеў. Старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў нядаўна адзначыўся пікетаваннем рэдакцыі газеты «Народная воля». Ён, праўда, не стаў звяртацца да гэтай гісторыі.

У Беларусі сёння пражывае 42 тысячы ветэранаў Другой сусветнай вайны.

Павел Латушка і дырэктар музея Сяргей Азаронак.

Павел Латушка і дырэктар музея Сяргей Азаронак.

Анатоль Адоньеў.

Анатоль Адоньеў.

Пісьменнік Алесь Савіцкі - адзіны ветэран, хто гаварыў па-беларуску.

Пісьменнік Алесь Савіцкі - адзіны ветэран, хто гаварыў па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?