Затрыманыя трое вайскоўцаў‑тэрмінавікоў Мінабароны, якія падазраюцца ў крадзяжы асабістых рэчаў польскага чыноўніка, які загінуў пры крушэнні самалёта Леха Качынскага пад Смаленскам, паведаміла інфармаваная крыніца ў расійскіх сілавых структурах.

«Паводле падазрэння ва ўчыненні гэтага злачынства затрыманыя трое вайскоўцаў, якія праходзяць тэрміновую службу ў падраздзяленні па абслугоўванні аэрадрома «Паўночны», куды павінен быў прызямліцца польскі борт №1, — сказала крыніца. — Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў. Следства ўжо валодае доказамі, якія пацвярджаюць іх вінаватасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?