На94-м годзе жыцця ў сераду памёр былы генеральны сакратар кампартыі Чылі Луіс Карвалан.
Луіс Карвалан нарадзіўся 14 верасня 1916 г. у Пуэрта Монце ў сям'і настаўніка і сялянкі.
У 1931 г. паступіў у педагагічную вучэльню, а ўжо праз год уступіў у Камуністычную партыю. Сяброўства ў партыі адбілася на педагагічнай кар’еры. Па сканчэнні вучэльні настаўнічаў крыху больш за год, і быў звольлены за палітыку.
Луіс Карвалан заняўся журналістыкай. Ад 1946 г. стаў галоўным рэдактарам цэнтральнага друкаванага органа партыі — газеты «Сігла». У 1950 г. Карвалана арыштавалі, адправілі ў высылку, потым кінулі ў канцлагер. Тым часам партыйная кар’ера ішла ў рост. З 1958 г. Карвалан ужо генеральны сакратар КПЧ.
Пасля перавароту генерала Піначэта ў верасні 1973 г. ён быў арыштаваны разам з іншымі праціўнікамі рэжыму і кінуты ў канцлагер. Хунта пакарала смерцб яго 18 таварышаў
У 1976 г. на прапанову Андрэя Сахарава Карвалана абмянялі на савецкага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага. Перамовы вялі Кісінджэр і тагачасны шэф КДБ Андропаў.Пасля забойства паэта Віктара Хары стаў самым вядомым чылійскім палітвязнем.
Тады ж нарадзіўся такі вершык.
Обменяли хулигана
На Луиса Корвалана.
Карвалан не пабаяўся, а вярнуўся ў Чылі нелегальна ў 1983 г., змяніўшы з дапамогай пластычнай аперацыі знешнасць.
Ад 1989 г. жыў у Санцьяга ўжо афіцыйна.
Да канца жыцця заставаўся верным камуністычным, ці хутчэй, левым поглядам. У 1995 г. Карвалан напісаў кнігу "Крушэнне савецкай сістэмы",
у якой даказваў, што сталінізм ёсць найвялікшым трагедыяй для левага руху.