Як паведаміла начальнік аддзялення прапаганды і прафілактыкі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, няшчасны выпадак адбыўся 1 жніўня каля 24.00 на адной з вуліц раённага цэнтра. Цела 49-гадовага мужчыны побач са скутэрам маркі «Альфа», які ляжаў на праезнай частцы, убачыў мясцовы жыхар і паведаміў пра гэта ў міліцыю.
«Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы прычына смерці мужчыны — сардэчная недастатковасць, — сказала Сахарчук. — Загінулы вяртаўся на скутэры дадому. Верагодна, калі ён адчуў сябе дрэнна, спыніўся і са скутэрам упаў на дарогу».
Паводле слоў Сахарчук, сёлета гэта першы такі няшчасны выпадак у вобласці.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ