У мэтах развіцця ўязнога турызму ў Беларусь пажадана знізіць кошт віз для іншаземцаў, паведаміў у панядзелак журналістам памочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў.

«Калі мы хочам развіваць уязны турызм, трэба, каб у краіну маглі прыехаць як заможныя турысты, так і падарожнікі з меншым дастаткам», — сказаў Заічкоў.

Па словах памочніка прэзідэнта, многія замежныя турысты, пабываўшы ў розных экзатычных краінах, хочуць чагосьці новага. Беларусь можа стаць для іх прыемным адкрыццём.

У той жа час для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі існуюць усякага роду перашкоды, у прыватнасці высокі кошт віз для іншаземцаў, асабліва ў аэрапортах. Зараз Міністэрства спорту і турызму распрацоўвае праект указа аб развіцці ўязнога турызму.

Разглядаюцца некалькі варыянтаў: адмена віз, адмена консульскіх збораў і зніжэнне кошту віз.

«У той жа час мы не хочам патрапіць у сітуацыю, пры якой Беларусь адменіць візы для, напрыклад, грамадзян Еўрасаюза, а ЕС гэтага не зробіць», — падкрэсліў Ігар Заічкоў.

Таму неабходна знайсці залатую сярэдзіну, якая б улічвала інтарэсы як дзяржавы, так і саміх турыстаў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру