Па-французску. А пасля пераклаў на беларускую.

І запісаў кампазіцыю «Хай будзе дзень» у двух варыянтах.

«Я вучыў французскую ў школе, — кажа Лявон. — І не тое, каб занадта шмат ужываў яе пасля… Але як давялося быць у Парыжы, дык размаўляў крыху. Будзеце смяяцца, але толькі ў трэці прыезд у Парыж патрапіў на Эйфелеву вежу».

Пакуль падымаўся пешшу на самы верх, музыка прыдумаў песню па-французску. А па вяртанні на Бацькаўшчыну пераклаў песню на родную мову.

«Ужо ў Мінску мне дапамагла адрэдагаваць французскі варыянт наша сяброўка і перакладчыца Кася Бохан. Высветлілася, што агульныя рэчы я са школы памятаю, а ўсялякія там канчаткі-склоны падзабыў крыху…»

«Хай будзе дзень»

«Vive Le Matin»

Пачуць «Хай будзе дзень» з іншымі новымі песнямі можна на канцэрце «Белая яблыня грому» 16 снежня у к/з «Мінск».

Спампаваць песню «Хай будзе дзень» можна тут.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?