Тэставая версія адзінага партала беларускіх СМІ запрацуе ў найбліжэйшы час, паведаміў сёння журналістам міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі. Ён бярэ ўдзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі «Аб выніках работы галіны ў 2010 годзе і асноўных задачах міністэрства на 2011 год».

Па словах міністра, ужо распрацаваная тэставая версія адзінага партала беларускіх СМІ. «У бліжэйшы час, дзесьці ў бліжэйшы месяц, мы яго ўвядзем», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?