Грамадства11

Суд над грамадзянамі Расіі працягнецца 10 сакавіка

Чарговы перапынак выкліканы тым, што адвакатам неабходна азнаёміцца з новымі абвінавачаннямі і дакументамі, далучанымі пракурорам да справы. Артыкул застаецца той жа самы, удзел у масавых беспарадках.

Дарадца расійскай амбасады ў Мінску Вадзім Гусеў наступным чынам пракаментаваў сённяшняе паседжанне журналістам: «У нас шмат пытанняў узнікае. Асноўнае, дзе былі тыя новыя 15 пацярпелых міліцыянтаў, яны ж сведкі, раней. Чаму аб іх толькі сёння было заяўлена. Безумоўна, добра тое, што працэс праходзіць адкрыта, што на яго дапускаюць свабодную прэсу, праваабаронцаў і прадстаўнікоў амбасады, аднак пытанні ўзнікаюць».

10.50

Суддзя прыняла рашэнне зрабіць чарговы перапынак.

Паседжанне працягнецца 10 сакавіка.

Хадайніцтва аб вызваленні грамадзян Расіі пад падпіску аб нявыездзе задаволена не было ў сувязі з «цяжкім характарам злачынства».

10.25

Пасля таго, як пракурор зачытаў новае абвінавачванне, адвакаты падсудных папрасілі зрабіць у пасяджэнні перапынак, каб азнаёміцца з ім.

Адвакаты таксама падалі хадайніцтвы аб змяненні меры стрымання Брэусу і Гапонаву і вызваліць іх пад падпіску аб нявыездзе. Пракурор не пагадзіўся з хадайніцтвам, заявіўшы, што Брэус і Гапонаў

абвінавачваюцца ў асабліва цяжкім злачынстве.

Пракурор таксама папрасіў суддзю далучыць да справы паказанні пабітых на Плошчы міліцыянтаў і дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне траўм супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

У дадзены момант суддзя выйшла ў адмысловы пакой, дзе будзе разглядаць хадайніцтвы пракурора і адвакатаў. Перапынак працягнецца 10 хвілін.

10.10

Пракурор зачытвае абвінавачванне. Згодна з ім, І.Гапонаў і А.Брэус вечарам

19 снежня аказвалі ўзброенае супраціўленне супрацоўнікам праваахоўных органаў, білі іх, імкнуліся пранікнуць у Дом урада.

У абвінавачанні прагучаў пералік пацярпелых міліцыянтаў і спецназаўцаў: Булавацкі, Скараход, Кудравец, Кашталанаў, Волкаў, Макальскі, Караваеў і іншыя. Пракурор сцвярджае, што ўсе яны пацярпелі ад дзеянняў дэманстрантаў 19 снежня на плошчы Незалежнасці. У прыватнасці, Скараход атрымаў страсенне мазгоў, а Булавацкаму былі разбітыя вусны. Іншыя супрацоўнікі праваахоўных органаў «адчулі фізічны боль».

9.55

Паседжанне пачынаецца. З залы папрасілі выйсці усіх фотакарэспандэнтаў і відэааператараў.

Адвакаты размаўляюць са сваімі падабароннымі. Суддзі і пракурора пакуль няма. Сёння людзей, якія прыйшлі на працэс Брэуса і Гапонава, значна менш, чым у першы дзень суда.

Каментары11

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ17

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча10

За рулём легкавіка, што ўрэзаўся ў маршрутку пад Маладзечнам, быў трэнер-баксёр, які вяртаўся з Гульняў БРІКС у Казані2

Афганская журналістка пасля адмовы ў прытулку ў Расіі паляцела ў Кабул. На радзіме ёй пагражае смяротнае пакаранне5

Ці стала болей пасля каранавіруса сардэчна-сасудзістых захворванняў? Вось што заўважылі беларускія дактары2

Скандал у Кыргызстане з-за заручын пляменніцы прэзідэнта Жапарава. Таму прыйшлося выбачацца3

Z-блогер пахваліўся, што ў Бярдзянску «адправіў на падвал» дзяўчыну за тое, што яна гаварыла з ім па-ўкраінску14

За данаты будуць судзіць аднаго з найлепшых трэйлранераў Беларусі1

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха4

Палітзняволеная дырэктарка віленскай друкарні Алеся Буневіч выехала з Беларусі і ўз'ядналася з сям'ёй ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ17

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →