Сёння ноччу ў бальніцы памёр філосаф Аляксандр Грыцанаў. Падрабязнасці смерці пакуль невядомыя.
Аляксандру Грыцанаву было 52 гады. Ён нарадзіўся ў Мінску. Скончыў БДУ. У 24 гады абараніў кандыдацкую дысертацыю. Тым самым, стаў самым маладым у СССР кандыдатам філасофскіх навук.
Выкладаў у многіх мінскіх універсітэтах (БДУ, экалагічным імя Сахарава, інстытуце бізнеса і права). Кіраваў адной з найбуйнейшых у СНД энцыклапедычных кніжных серый. Быў калумністам «Белгазеты», а таксама аўтарам сайта «Наша думка».
У свой час Грыцанаў правёў за кратамі чатыры месяцы. Яго абвінавачвалі ў махлярстве.
«Упершыню я адчуў сябе беларусам — дакладней, жыхаром i грамадзянiнам нашай Айчыны — у 1964 годзе. Мой бацька, якi нарадзiўся пад Магiлёвам, але ўсё сваё жыццё адслужыў у расійскім войску, прапанаваў мне прачытаць даўно чаканую мной кнiжку «Падарожжа на