Пасольства Польшчы ў Беларусі ўвяла новую форму віз для грамадзян, якім трэба тэрмінова трапіць у гэту краіну, але няма часу на доўгае афармленьне дакумэнтаў. Экспрэс-віза можа быць зроблена за некалькі гадзін, консульскі збор за яе выдачу складзе $38.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Польшчы ў Беларусі, цяпер аднаразовая звычайная віза каштуе $6, шматразовая – $30. Да ўступленьня Польшчы ў Шэнгенскую зону, якое заплянавана на сьнежань 2007 г. – сакавік 2008 г., памер консульскіх збораў застанецца ранейшы. Пасьля далучэньня да Шэнгенскага пагадненьня Польшча вымушана будзе ўсталяваць цану ў 60 эўра. Аднак яна гатова разгледзець пытаньне пра кошт віз для асобных катэгорый беларускіх грамадзян, адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Штодзённа консульскі аддзел выдае каля 500 візаў. У цэлым колькасьць выдадзеных віз за 2006 г. наблізіцца да 100 тыс.

На пэрыяд калядных сьвятаў дакумэнты на атрыманьне візы можна будзе здаць у любы рабочы дзень, апроч 26 сьнежня, паведамілі ў польскім пасольстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?