Чартарныя рэйсы нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» ў Егіпет адновяцца 9 красавіка.
Як паведаміў БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец, 9 красавіка з аэрапорта
Чартарныя рэйсы ў Хургаду будуць выконвацца два разы на тыдзень: па аўторках і суботах, у
Нагадаем, апошнімі гадамі Егіпет становіцца ўсё больш папулярным напрамкам для падарожжаў у беларусаў. Калі ў 2007 годзе арганізавана праз турфірмы Беларусі ў гэтую краіну выехалі 24 тыс. 700 чалавек, то ў 2010 годзе — 50 тыс. 780 чалавек.
Пасля пачатку масавых беспарадкаў у Егіпце ў канцы студзеня 2011 года Міністэрства замежных спраў і Міністэрства спорту і турызму Беларусі рэкамендавалі грамадзянам устрымацца ад паездак у гэтую краіну. У пачатку лютага «Белавія» прыпыніла выкананне палётаў у Егіпет.
Да нядаўняга часу ў Беларусі можна было набыць пуцёўку ў Егіпет толькі з вылетам з Кіева, аднак у сувязі з адкрыццём чартарных рэйсаў кампаніі «Белавія» тураператары аднавілі продаж пуцёвак з вылетам з Мінска.
0
0
0
0
0
0