У ноч з 5 на 6 красавіка «Жывы Журнал» перастаў працаваць трэці раз з пачатку месяца.
Праблемы з доступам да ЖЖ пачалі ўзнікаць яшчэ 24 сакавіка, аднак цалкам закрыць сайт для карыстальнікаў хакеры змаглі толькі 30 сакавіка.

Адміністрацыя Livejournal, не канкрэтызуе, хто менавіта з карыстальнікаў ЖЖ стаў аб’ектам DDoS-атакі. Мяркуецца, што хакерскі напад на сэрвіс блогаў LiveJournal звязаны з кампаніямі супраць музыкі Юрыя Шаўчука і пісьменніка Уладзіміра Сарокіна, а таксама блогі апазіцыйных дзеячаў і журналістаў, такіх як Аляксей Навальны і іншыя, лічыць адзін з самых папулярных расейскіх блогераў, журналіст Антон Носік.

Механізмы DDoS-атакі могуцьбыць рознымі, аднак найчасцей прымяняецца наступны з іх — хакеры накіроўваюць магутны паток запытаў на адпаведныя адрасы, тым самым блакуючы іх цалкам, альбо ускладняючы доступ.

Сайт папросту не спраўляецца з колькасцю такіх віртуальных наведвальнікаў і запытаў, якія яны робяць.

Акрамя блога Аляксея Навальнага і самога Антона Носіка, хакеры атакавалі старонкі Арцемія Лебедзева, Сяргея Лук’яненкі, Дзмітрыя Чарнышова, Міхаіла Задорнава і іншых.

Сённяшняя начная атака адбылася нягледзячы на заяву адміністрацыі LiveJournal аб магчымасці звароту ў праваахоўныя органы з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце хакерскіх нападаў на ЖЖ.

Блакаванне ЖЖ адбілася і на беларускіх карыстальніках. Аўтарытэт сэрвісу, які і без гэтага моцна знізіўся за апошнія гады, зараз увогуле ледзь трымаецца. Вялікая колькасць карыстальнікаў ужо заявіла аб жаданні перайсці ў сацыяльныя сеткі і іншыя сэрвісы блогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?