У расійскай газеце «Завтра» апублікаваная трэцяя частка стэнаграмы з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з рэдактарамі расійскіх СМІ, якая адбылася 18 сакавіка. У інтэрв’ю, акрамя іншага, кіраўнік дзяржавы дэ-факта прызнаў, што разглядае нашу краіну, як асабістую ўласнасць.

Галоўны рэдактар ​​гэтага выдання Аляксандр Праханаў апублікаваў новыя старыя заявы Лукашэнкі, якія да гэтага часу не фігуравалі ў СМІ.

— Наша адзінства і наша сяброўства — святое, нікому не дазволена гэта разбурыць. І калі нехта паспрабуе, будзе дрэнна. У нас паспрабавалі некаторыя, але народ іх смeл, абраўшы пацана першым прэзідэнтам. Я што, заслугоўваў гэта? Не, — агучыў Лукашэнка, са спасылкай на «Заўтра» паведамляюць naviny.by.

— Былі дасведчаныя, талковыя людзі, але народ махнуў рукой і пайшоў за Лукашэнкам. За што? Таму што тыя пачалі праводзіць палітыку, чужую славянскаму народу
, — прызнаў ён.

Тым не менш, сыходзіць з пасады кіраўніка дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не хоча нават праз 17 гадоў.

— Ёсць тыя, якія разважаюць так: хопіць. Гэта няправільнае разважанне з майго пункту гледжання — хопіць ці не хопіць.

Што значыць «хопіць»? Я — не пенсіянер, нават калі і пенсіянер, я здаровы, ну чаму не працаваць?
Усе лічаць, што прэзідэнт — гэта як цар. Але гэта не цар. Гэта чалавек, які павінен наперадзе ўсіх бегчы і шмат рабіць у Беларусі. Разважаюць «ну хопіць», тыя, якія думаюць, што пабыў ва ўладзе, атрымаў сваё, няхай цяпер іншыя атрымаюць. Гэта няправільныя і шкодныя развагі.

У мяне, акрамя краіны, нічога няма, — настойвае ён.

Больш таго, будучыня Беларусі без Лукашэнкі яму ўяўляецца апакаліптычным:

— Таксама думаю: вось сыдзеш, прыватызуюць усё: ахову здароўя, медыцыну… Людзі паміраць будуць на вуліцы.

Ну і на закуску Аляксандр Лукашэнка дэ-факта прызнаў, што разглядае нашу краіну, як асабістую ўласнасць.

— Папракаюць: Лукашэнка прыватызуе Беларусь… Але гэта мая Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?