Пасля выбуху на «Кастрычніцкай» 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка быў на месцы трагедыі ўжо праз дзве з паловай гадзіны пасля яе. Прычым у метро ён спусціўся разам са сваім малым сынам Колем.

Блогеры апублікавалі невядомыя раней здымкі з эпізоду наведвання метро прэзідэнтам.

На фота відаць, што

Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэнні высокіх чыноўнікаў аглядае месца тэракту, калі там яшчэ ляжаць нежывыя людзі.
Колю, напэўна, да гэтага месца не падпускалі.

Імаверна, целы нежывых людзей пакінулі на месцы ў інтарэсах следства, аднаўлення карціны падзей.

Мы адрэтушавалі здымак: целы нябожчыкаў размытыя.
У адпаведнасці з вынікамі нашай ацэнкі, гэта праўдзівы здымак, не фотакалаж. Пры моцным павелічэнні фотаздымка не заўважныя прыкметы мантажу. Такі вывад зрабілі абодва прафесійныя дзейныя фатографы, якія на нашу просьбу аналізавалі фота.
Застаецца пытаннем, хто выставіў гэтае фота ў інтэрнэт і нашто. Кажуць, што асабісты фатограф Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Стасевіч не распараджаецца адзнятым матэрыялам. Ён адразу пасля здымкаў аддае матэрыял службе аховы Лукашэнкі. Фатаграфіі разбіраюць і адбіраюць іншыя асобы.

Для параўнання публікуем таксама здымак, які быў афіцыйны распаўсюджаны агенцтвам БелТА. Розніца ў часе паміж двума здымкамі, згодна з хранаметражам, закладзеным у фотах, складае 11 секундаў.

На фота БелТА, дарэчы, таксама бачны фрагмент галавы за калонай.

Наяўнасць целаў пацвярджаецца і відэа, знятым у метро (ад 56-й секунды).

Аляксандр Лукашэнка аглядае месца трагедыі. Мы адрэтушавалі здымак: целы нябожчыкаў размытыя.

Аляксандр Лукашэнка аглядае месца трагедыі. Мы адрэтушавалі здымак: целы нябожчыкаў размытыя.

Афіцыйна апублікаваны кадр з таго ж месца. Фота, распаўсюджанае агенцтвам БелТА. На гэтым фота таксама бачны фрагмент галавы за калонай.

Афіцыйна апублікаваны кадр з таго ж месца. Фота, распаўсюджанае агенцтвам БелТА. На гэтым фота таксама бачны фрагмент галавы за калонай.

Афіцыйна апублікаванае фота. Выкадраваны фрагмент.

Афіцыйна апублікаванае фота. Выкадраваны фрагмент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?