Напярэдадні травеньскіх святаў расійскія сацапытанні паказвалі, што дастаткова вялікая колькасць грамадзян суседняй дзяржавы збіраецца правесці травеньскія канікулы ў Беларусі.
Нехта збіраўся прыехаць у госці, нехта — у шматлікія беларускія аграсядзібы і паляўнічыя займішчы. У Брэсцкай крэпасці ўжо ў канцы красавіка можна было бачыць групу расійскіх алігархаў.
Вялікі карпаратыўны збор на Брэстчыне зладзілі прадстаўнікі кампаніі «Газпром-нефть». Тут сабраліся кіраўнікі збытавых прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі:
Масквы, Сібіры, Урала, Алтая, Паўночна-Заходняй федэральнай акругі, Таджыкістана, Казахстана, Кіргізіі, Беларусі. «Карпаратыў» праходзіў убаку ад старонніх вачэй, балазе ў Белавежскай пушчы такіх месцаў дастаткова. А вось у Брэсцкую крэпасць дэлегацыя з’явілася пры ўсім парадзе. На памяць гасцям кіраўніцтва мемарыяла наштосьці падарыла капсулу з зямлёй крэпасці-героя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?