Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International ўлады заклікае Ірана спыніць выкананне прысуду, паводле якога іранец Маджыд Мавахэдзі павінен быць аслеплены сернай кіслатой.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, у кожнае вока Мавахэдзі павінны быць уведзеныя пяць кропель кіслаты.

У 2008 годзе іранскі суд прысудзіў Мавахэдзі да такога пакарання за тое, што ў 2004 годзе ён абліў сернай кіслатой дзяўчыну Амені Бахрамі, якая адмовілася выйсці за яго замуж.

У суботу, 14 мая, у Тэгеране Амені Бахрамі ўласнаручна прывядзе ў выкананне прысуд.

«Нягледзячы на ​​той жах, які перанесла Бахрамі, гэта занадта жорсткае і бесчалавечнае пакаранне. Іранскія ўлады павінны разумець, што парушаюць нормы міжнародных правоў чалавека», - сказаў Хасіба Хаджы Сахары, намеснік дырэктара арганізацыі па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы.

Бахрамі пазнаёмілася з Мавахэдзі ў 2002 годзе, яны разам вучыліся ў адным універсітэце. Тады ёй было 24 гады, а яму гадоў 19.

Паводле яе слоў, на працягу наступных двух гадоў Мавахэдзі пераследваў яе і пагражаў забіць, калі яна не выйдзе за яго замуж.

А ў лістападзе 2004 года ён абліў яе твар сернай кіслатой, калі яна садзілася ў аўтобус.

Бахрамі перанесла некалькі дзесяткаў аперацый, дзякуючы якім ёй удалося часткова аднавіць зрок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?