Такую інфармацыю паведаміла Беларускай асацыяцыі журналістаў жонка журналіста Аксана Пачобут.

Пасяджэнне мае адбыцца ў судзе Ленінскага р-на Гродна, суддзя — Віталь Лецка. Наконт адкрытасці працэсу інфармацыі пакуль няма.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай «Газэты выборчай»,

якога вінавацяць у парушэнні двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да прэзідэнта.
Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў. Пачобута ўтрымліваюць у следчым ізалятары Гарадзенскай турмы. У зняволенні ён знаходзіцца ад 6 красавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?