Сёння, а 19-й на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску сабраліся актывісты суполкі «Вконтакте» «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», блогеры і іншыя актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі.
Ідэя суполкі ў тым, каб прыхільнікі дэмакратычных перамен штотыдзень у вызначаны час збіраліся на галоўнай плошчы свайго горада. «Проста шпацыруйце, стойце — проста знаходзьцеся там. Не трэба ніякіх сцягоў і транспарантаў, не трэба ніякай сімволікі», — пішуць арганізатары. — Першыя сустрэчы — можа быць мала людзей, але з кожным днём нас будзе рабіцца ўсё болей!».

Акцыя ў Мінску, у якой узялі ўдзел некалькі соцень чалавек, прайшла менавіта па такім сцэнары. Праявамі актыўнасці прысутных можна было назваць хіба плясканне ў ладкі ды некалькі праспяваных пад гітару песень. Праз паўгадзіны ўдзельнікі разышліся, а кіраўніцтва мінскай міліцыі, якое таксама прысутнічала на Кастрычніцкай плошчы, так і не наважылася звярнуцца да вялікай, але хаатычнай і неарганізаванай групы моладзі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?