Цягам 11 гадоў дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці адзначалі Купалле каля вёскі Гута на рацэ Друць. Звычайна на свята прыязджалі 200-300 чалавек.

Сёлета на меркаванае месца святкавання, дзе ўжо пачалі збірацца людзі, прыехаў начальнік Бялыніцкага раённага ўпраўлення МНС Станіслаў Бурко, начальнік мясцовай міліцыі Юрый Сіманаў, участковы інспектар, ляснічы.

Начальства спаслалася на тое, што існуе забарона на наведванне пажаранебяспечнай зоны. Трох чалавек аштрафавалі — дваіх на 25 базавых велічыняў (па 875 000 рублёў), аднаго — на 20 базавых (700 тысяч).

Таксама да месца правядзення Купалля прыбыў аўтобус з АМАПам. Міліцыянты папярэдзілі: калі цягам дзвюх гадзінаў не будуць разабраныя намёты і людзі не пакінуць месца адпачынку, да іх будзе ўжытая сіла.

Тым не менш, Купалле ўсё адбылося — у іншым месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?